У Крупскім раёне выставілі на продаж калісьці знакаміты санаторый

Колішні санаторый «Нача» ў Крупскім раёне выставілі на продаж на аўкцыёне «БУТБ-маёмасць» усяго за 400 рублёў. У савецкія часы ён быў нават прэстыжным, але ў канцы 1990-х мусіў закрыцца.

28.06.2024 / 20:13

Фота: Krupki.by

Будынкі колішняга санаторыя «Нача» размешчаныя на беразе ракі Нача за 110 км ад Мінска. Сама ўстанова працавала з 1970-х, і сярод тых, хто ў ёй адпачываў, былі, савецкія лётчыкі-касманаўты беларускага паходжання, Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук. Але тыя часы даўно прамінулі, а пасля закрыцця «Начы» ў канцы 1990-х спробы рэанімаваць санаторый скончыліся нічым.

На аўкцыён выставілі ўсе 10 будынкаў санаторыя. Акрамя асноўнага чатырохпавярховага корпуса, у склад лота ўвайшлі шматлікія пабудовы гаспадарчага прызначэння — ад лазні да водагразелячэбніцы. Прадаць гэтую маёмасць беспаспяхова спрабуюць ужо не першы раз, гэтым тлумачыцца і практычна сімвалічная цана.

Усе будынкі знаходзяцца на балансе ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама. Таргі запланаваныя на 26 ліпеня.

У Мінску выставілі на аўкцыён жывога кракадзіла

Вядомы беларускі завод прадае адміністрацыйны будынак. Цана — астранамічная

Улады выставілі на аўкцыён зямельны ўчастак Бабарыкі на беразе вадасховішча Вяча

Старадаўні бровар у Гродзенскай вобласці прадалі на аўкцыёне за рэкордную суму

Nashaniva.com