Старадаўні бровар у Гродзенскай вобласці прадалі на аўкцыёне за рэкордную суму
Цана паднялася больш чым у сем разоў.
Былы бровар Чэслава Скіндэра ў Міхайлаўшчыне Ашмянскага раёна прадалі на аўкцыёне за рэкордную для гістарычных аб'ектаў суму.
Таргі прайшлі 19 чэрвеня. Стартавая цана будынка 1907 года пабудовы складала 7400 рублёў. Аднак за тры гадзіны таргоў яна вырасла больш чым у сем разоў. У выніку бровар з дзіўнай кладкай з прыроднага каменя і цэглы прадалі за 53 520 рублёў.
Пераможцу таргоў дастаўся будынак былога бровара з дзвюма прыбудовамі агульнай плошчай каля 412 кв. м ва ўласнасць і зямельны ўчастак 0,27 га ў арэнду на 50 гадоў, расказалі на Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Новы ўладальнік зможа пабудаваць на ўчастку жылы дом, аб'екты культурна-асветніцкага прызначэння, грамадскага харчавання, гандлю, бытавога абслугоўвання або аховы здароўя. Будынак бровара не ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Каментары