Арына Сабаленка знялася з Уімблдона

Трэцяя ракетка свету знялася з трэцяга ў сезоне турніру «Вялікага шлема» з-за траўмы пляча.

01.07.2024 / 15:04

Фота: Thibault Camus / AP

«З разбітым сэрцам вымушана паведаміць вам усім, што не змагу ўзяць удзел на Уімблдоне ў гэтым годзе. Я пераспрабавала ўсё, каб падрыхтавацца, але, на жаль, маё плячо не слухаецца. Сёння на трэніроўцы старалася з усіх сіл. Мая каманда патлумачыла мне, што выступленне толькі пагоршыць сітуацыю. Гэты турнір шмат значыць для мяне», — напісала яна ў сваім інстаграме.

Раней яна таксама знялася падчас матча з Ганнай Калінскай на турніры ў Берліне з-за праблем з плячом.

Сёння беларуская тэнісістка мелася правесці матч першага раўнду супраць амерыканскай тэнісісткі Эміны Бектас (106).

Таксама пісалася, што Сабаленка не будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Парыжы.

«Я ўпершыню сутыкнулася з такой сурʼёзнай траўмай». Сабаленка можа зняцца з Уімблдона

Рутэнка: З тэнісістак на Алімпіяду едзе толькі Азаранка

Гледачам забаранілі праносіць лукашэнкаўскія сцягі на матчы Уімблдонскага турніру

Арына Сабаленка спрагназавала, хто стане чэмпіёнам Еўропы па футболе

На «Беларусь-1» назвалі рашэнне Сабаленкі не ўдзельнічаць у Алімпіядзе недальнабачным

Nashaniva.com