Арына Сабаленка спрагназавала, хто стане чэмпіёнам Еўропы па футболе
Трэцяя ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка ўзяла ўдзел у гульні ў BTA, у якой трэба было назваць зборную, будучую пераможцу ЧЕ-2024, піша Прессбол.
— Арына, як ты думаеш, хто выйграе мужчынскі Еўра?
— Германія?! — адказала тэнісістка.
Германія — гаспадар чэмпіянату Еўропы — выйшла ў 1/8 фіналу, дзе сустрэнецца з другой камандай групы С (Англія, Данія, Славенія, Сербія). Гэта стане вядома сёння апоўначы.
Каментары