Беларусь ужо асвоіла расійскі крэдыт на імпартазамяшчэнне і просіць новы

Улады Беларусі маюць намер прасіць у Расіі дадатковыя сродкі на імпартазамяшчальныя праекты, паведаміў нядаўна прызначаны пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік.

02.07.2024 / 17:53

Рагожнік нагадаў, што раней расійскі бок ужо выдзеліў Беларусі крэдытную лінію ў 105 млрд расійскіх рублёў (каля 1,2 даляраў ЗША) на рэалізацыю сумесных імпартазамяшчальных праектаў.

«Пул праектаў ужо сфарміраваны. Сёння гэтыя ўсе рэсурсы фактычна асвоеныя, і мы пяройдзем да наступнага этапу — прапрацоўкі з расійскім бокам дадатковага выдзялення пакета для рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў, якія будуць накіраваныя на забеспячэнне тэхналагічнай незалежнасці Саюзнай дзяржавы», — цытуюць Рагожніка дзяржаўныя СМІ.

Паводле яго слоў, бакі рэалізуюць сумесныя праекты ў сферах мікраэлектронікі (прычым спектр кірункаў тут вельмі шырокі), авіябудаванні і станкабудаванні.

«Мы будзем распрацоўваць сумесныя праекты ў галіне рабатызацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, каб павышаць тэхналагічны складнік прамысловай вытворчасці. Ідэя заўсёды ёсць, пытанне ў эканамічным складніку гэтых ідэй», — растлумачыў Рагожнік.

Грошы на мадэрнізацыю «Гродна Азота» дасць Расія

У Генпракуратуры прапануюць банкам увесці «астуджальны» перыяд для крэдытаў

Максімальны памер ільготнага крэдыту на беларускія тавары могуць павялічыць удвая

Кітай зацягвае пастаўкі новых цягнікоў у Беларусь, бо баіцца трапіць пад санкцыі

Nashaniva.com