Эканоміка44

Кітай зацягвае пастаўкі новых цягнікоў у Беларусь, бо баіцца трапіць пад санкцыі

Практычна ўсё высокатэхналагічнае абсталяванне гэтых электравозаў вырабляецца ў Еўропе ці ЗША. 

Электравоз серыі БКГ2. Фота: «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Дэталі апісвае «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Беларуская чыгунка мусіла атрымаць 15 новых грузавых электравозаў БКГ2 у канцы 2023 года. Такі кантракт яна заключыла з Кітайскай кампаніяй па экспарце і імпарце электраабсталявання і CRRC Датунскай электравозабудаўнічай кампаніяй.

Але пастаўка адклалася. Новы тэрмін — 2025-2026 гады. Кошт новага кантракту ўжо складае 57,7 млн даляраў.

Кітайскія партнёры асцерагаюцца наступстваў за парушэнне накладзеных на беларускі рэжым санкцый — у вытворчасці электравозаў выкарыстоўваюцца еўрапейскія і амерыканскія камплектуючыя. Практычна ўсё высокатэхналагічнае абсталяванне — імпартнае. 

Да такога абсталявання адносяцца сілавыя трансфарматары, цягавыя электрарухавікі і пераўтваральнікі, а таксама амаль усе сістэмы кіравання, дыягностыкі і маніторынгу. Прымяняюцца пры вырабе электравозаў распрацоўкі вядучых у свеце кампаній транспартнага машынабудавання: «Alstom» (Францыя), «Bombardier» (Канада), «АВВ» (Швецыя), «Knorr-Bremse» (Германія).

Кітай шукае варыянты выйсця.

Адным з іх Міністэрства камерцыі Кітая бачыць арганізаваць вытворчасць электравозаў серыі БКГ2 для БЧ без выкарыстання падсанкцыйнага абсталявання, запчастак і камплектуючых. Але, з улікам долі іх прымянення ў канчатковым прадукце, рэалізаваць такое фактычна не рэальна. Гэта прызнае і сам вытворца, не беручыся дакладна ацаніць перспектыву і тэрміны рэалізацыі такой ідэі, акуратна заяўляючы, што гэта можа расцягнуцца на доўгія гады без гарантыі поспеху.

Другі варыянт, больш рэальны — пачаць «выдаляць сляды» выкарыстання ўсяго, што можа адносіцца да еўрапейскіх і амерыканскіх кампаній, якія не вітаюць адкрыты продаж сваёй прадукцыі падсанкцыйным краінам і арганізацыям.

Гэтыя пытанні разглядаліся і ў час рабочай сустрэчы прадстаўнікоў Беларусбанка і Эксімбанка 24 красавіка 2024 у Пекіне ў ходзе абмеркавання льготнага крэдытавання праекта закупкі 15 электравозаў для БЧ. У выніку Мінкамерцыі Кітая праінфармавала аб гатоўнасці шукаць спосабы пазбягаць санкцыйных рызык, а таксама аб магчымых дзеяннях па вырашэнні гэтай праблемы. Аднак для гэтага кітайскі бок патрабуе падпісаць адпаведны доўгатэрміновы мемарандум паміж БЧ і CRRC, забяспечваючы такім чынам сабе абарону фінансавых выдаткаў на развязанне задач абыходу санкцый.

Каментары4

  • * * * * * *
    23.06.2024
    Практычна ўсё высокатэхналагічнае абсталяванне — імпартнае.Да такога абсталявання адносяцца сілавыя трансфарматары, цягавыя электрарухавікі і пераўтваральнікі, а таксама амаль усе сістэмы кіравання, дыягностыкі і маніторынгу.
    Если все перечисленное снять, в оставшуюся колымагу можно запрячь табун коней или ябатек. Этого должно хватить чтобы возить навоз на арбузное поле. А если обшить фанерой, выйдет хороший бронепоезд для ..... Англосаксы, ваша карта бита, обойдемся мы без ваших технологиев!
  • Жора
    23.06.2024
    Значыць, праз зношанасць абсталявання неўзабаве нас чакаюць тэхналагічныя катастрофы на чыгунцы. Напэўна, з людскімі ахвярамі. Што тады скажуць тыя, хто ўвесь час заклікаў і заклікае дагэтуль "ураўняць санкцыі"?
  • Хахаха
    24.06.2024
    “ Кітайскія партнёры асцерагаюцца наступстваў за парушэнне накладзеных на беларускі рэжым санкцый — у вытворчасці электравозаў выкарыстоўваюцца еўрапейскія і амерыканскія камплектуючыя”. — Тут жа нядаўна быў артыкул пра “дасаггенні і сусветны ўзровень кітайчкай навукі”.

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →