У Жлобіне гаспадыня пакінула сабаку ў машыне, а той сеў за руль і паехаў — смешнае ВІДЭА
Жыхарка Жлобіна пакінула хаскі на паркоўцы ў закрытым аўтамабілі. Здаецца, гэта не жарт.
05.07.2024 / 09:56
Кемлівы сабака, відаць, даўно хацеў зразумець, як жа гаспадыня кіруе гэтай дзіўнай вялікай жалезнай шайтан-машынай. Хаскі сеў за руль, паехаў і… тут жа ўчыніў ДТЗ, піша Mogilev.online.
У роліку відаць, што сабака паднімаецца на сядзенні, каб пракантраляваць дарожнае становішча і зразумець, што здарылася.
Аўтар відэа піша, што машына была пакінута на перадачы.
Каб уратавацца ад мядзведзя, беларусу прыйшлося прасядзець на дрэве тры з паловай гадзіны
У Магілёве квадроберы захацелі пазнаёміцца з сабакам. Але той гэтага не ацаніў ВІДЭА
«Побач ляжаў мяшок з дзіркай». У Смаргоні цудам уратаваўся сабака, якога хацелі ўтапіць