Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца
Кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што Службе хуткай гуманітарнай дапамогі вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджанае), якія датэрмінова выйшлі на волю цягам апошніх дзён, а таксама прааналізаваў структуру вызваленых.
05.07.2024 / 10:46
Самае гучнае імя з тых, хто выйшаў на волю, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, асуджаны на 10 гадоў. За кратамі ён правёў амаль тры гады і тры месяцы.
Службе хуткай гуманітарнай дапамогі вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджаны) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне, паведаміў Андрэй Стрыжак і прывёў дадатковыя лічбы, якімі ўжо можна бяспечна падзяліцца, паколькі імёны не агучваюцца:
Тэрміны, якія заставалася прасядзець тым, пра вызваленне каго вядома:
5 чалавек — у межах месяца;
3 чалавекі — у межах года;
5 чалавек — у межах 1,5—2 гадоў;
1 чалавек — у межах 2—3 гадоў;
1 чалавек — больш за 6 год (Рыгор Кастусёў).
Сярод тых, хто быў датэрмінова вызвалены за апошнія два дні, вядома пра цяжкі стан здароўя толькі ў Рыгора Кастусёва.
Андрэй Стрыжак кажа наступнае:
— траціна палітвязняў, пра вызваленне якіх вядома, выйшлі б на волю цягам месяца (зразумела, што памятаем пра магчымасць «бонуснага» гадавога тэрміна па КК 411),
— абсалютная большасць вызваленых не з'яўляюцца людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі,
— інфармацыя пра тое, што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых, не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды.
Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва
«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення
Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?