Кастусёў быў за кратамі з 12 красавіка 2021 года.
67-гадовага палітвязня асудзілі ў 2022-м да 10 гадоў калоніі па справе аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Разам з ім па справе праходзілі Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч.
3 ліпеня 2024 года Кастусёва выпусцілі з гродзенскай турмы. Яго зяць у сацсетках напісаў: «Дзякуй Богу!!!»
Здароўе палітвязня ў няволі моцна пагоршылася. За кратамі ў Кастусёва выявілі анкалогію. У красавіку 2024-га яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка.
Нагадаем, учора Лукашэнка анансаваў, што на волю выйдзе некалькі цяжкахворых палітвязняў, у першую чаргу — з анкалогіяй.
Каментары