Пасля правальных тэледэбатаў Джо Байдэн паабяцаў больш спаць і не хадзіць на вячэрнія мерапрыемствы
Таксама прычынай канфузу назваў працяглыя паездкі за мяжу.
05.07.2024 / 12:05
Фота: Gerald Herbert / AP
Пасля тэледэбатаў, на якіх Джо Байдэн, паводле ацэнак назіральнікаў, выглядаў не надта ўпэўнена, у ЗША абмяркоўваюць магчымасць зняцця яго кандыдатуры з прэзідэнцкіх выбараў.
Сам Байдэн абвяргае чуткі аб адмове ўдзельнічаць у выбарах і кажа, што «не збіраецца нікуды сыходзіць».
У садзе Белага дома на барбекю для вайскоўцаў Байдэн пацвердзіў сваю пазіцыю. Напярэдадні, на сустрэчы з губернатарамі-дэмакратамі, дзейны прэзідэнт заявіў, што ён дастаткова моцны для кампаніі супраць Трампа, піша Bild.
Па словах двух чалавек, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы, Байдэн паабяцаў, што ён будзе больш спаць, менш працаваць і толькі выбарачна наведваць мерапрыемствы, якія праходзяць пасля 20:00.
Акрамя таго, у сваёй заяве прэзідэнт чарговы раз назваў прычынай свайго дрэннага выступу на тэледэбатах працяглыя паездкі за мяжу на працягу некалькіх тыдняў, якія папярэднічалі дэбатам.
Перадвыбарчы штаб Байдэна, у сваю чаргу, растлумачыў няўдалае выступленне прастудай — нібы з-за яе ў яго быў ахрыплы голас.
Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША
У дэмакратаў ёсць кандыдатура, якая можа перамагчы Трампа на выбарах — вынікі сацапытання
Белы дом абвергнуў заявы СМІ пра сумневы Байдэна наконт яго абіральнасці
Белы дом заявіў, што ў Байдэна няма дэменцыі або хваробы Альцгеймера
«Зрабіў дурасць»: Байдэн прызнаўся, што ледзь не заснуў на дэбатах з Трампам