У прэзідэнта ЗША Джо Байдэна няма дэменцыі або хваробы Альцгеймера, заявіла прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер.
«Вы гатовыя да адказу? Адказ: не», — сказала Жан-П'ер, адказваючы на адпаведнае пытанне журналіста.
Каментуючы слабое выступленне Байдэна на перадвыбарных дэбатах, прадстаўнік Белага дома заявіла, што гэта «быў проста няўдалы вечар».
Каментары