У Вільні на помніку каралю Міндоўгу невядомыя чырвонай фарбай напісалі «Вільня наша»

Сёння ў Літве — вялікае нацыянальнае свята: Дзень дзяржавы (каранацыі Міндоўга).

06.07.2024 / 09:46

Ілюстрацыйнае фота picsy.ru

У ноч на 6 ліпеня ў Вільні, напярэдадні Дня каранацыі Міндоўга, апаганілі помнік гэтаму першаму кіраўніку ВКЛ.

Па звестках Дэпартамента паліцыі, факт апаганьвання помніка быў зафіксаваны 6 ліпеня а 2 гадзіне ночы. На помніку чырвонай фарбай было напісана «Вільня наша», піша Delfi.lt.

Распачата расследаванне па факце псавання або знішчэння чужой маёмасці. За такое парушэнне пагражаюць грамадскія працы, штраф, абмежаванне волі або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

У цэнтры Вільні з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску. Але да манеры напісання ёсць вялікія пытанні

Пазняк выступіў у Вільні — расказаў пра будучыню Беларусі, а літоўскі радыкал назваў яго фашыстам

Філосаф Мажэйкіс: Дзіўна чуць пра ліцвінізм. Мы можам папрасіць каліноўцаў увайсці ў Беларусь, калі Лукашэнка нападзе на Літву

Nashaniva.com