Маскоўскі раён сталіцы атакуюць пацукі. Жыхары беспаспяхова скардзяцца на іх

Жыхары Малінаўкі працягваюць скардзіцца камунальнікам на грызуноў. Гараджане абмяркоўваюць праблему ў раённым чаце, публікуюць відэа, піша «Мінск-Навіны».

07.07.2024 / 13:06

«Ясеніна, 16. Як вам памер пацукоў? Пераканаўча і ў які раз просім пратруціць грызуноў! З падʼезда страшна выйсці», — пракаментавала мінчанка відэа «бітвы» пацука з катом увечары 6 ліпеня. 

Мяркуючы па фота, зробленаму раніцай 7 ліпеня, жанчына ўсё ж адважылася выйсці на вуліцу. Тады яна зноў заўважыла пацука ля падʼезда. 

Іншая ўдзельніца чата адзначыла, што каля дома № 11а на вул. Ясеніна амаль такія ж грызуны. 

Яшчэ адну жыхарку сталіцы ўбачанае не збянтэжыла. 

«Звычайны пацук. Мяркуючы па тым, як спакойна ён ішоў па сваіх справах, гэта яго раён», — напісала яна. 

Выданне раней пісала, што ў ЖКГ Завадскога і Маскоўскага раёнаў паступаюць скаргі на пацукоў.

Сумны кот Лары, галоўны мышалоў урада Брытаніі, выказвае стаўленне да змены гаспадара на Даўнінг-стрыт ФОТАФАКТ

Эпідэміёлагі пракаментавалі зʼяўленне пацука ў сталічнай краме: ён шукаў папіць

Гэтага майскага жука лепш не чапаць. Чым ён небяспечны і дзе водзіцца ў Беларусі?

Nashaniva.com