Эпідэміёлагі пракаментавалі зʼяўленне пацука ў сталічнай краме: ён шукаў папіць
У пачатку красавіка ў тыктоку зʼявілася відэа, на якім мінчук расказвае пра 20-сантыметровага пацука ў «Святлафоры» на вул. Казінца. Спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паведамілі карэспандэнту «Мінск-Навіны», чым абумоўлена зʼяўленне грызуна на гандлёвым абʼекце і якія меры прымаюцца, каб пазбегнуць такіх сітуацый.
Як запэўніваюць эпідэміёлагі, у памяшканнях крамы рэгулярна праводзяцца прафілактычныя работы.
— Гэтыя мерапрыемствы прадугледжваюць выкарыстанне таксічнага сродку з назапашвальным эфектам у выглядзе харчовых прынад, — кажуць у цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. — Гэтае рэчыва выклікае ў грызуноў смагу. У пошуках вады яны пакідаюць месцы сваіх хованак і могуць зʼявіцца нават у людных месцах, што і адбылося ў краме на вул. Казінца.
Дзейнасць крамы з 1 красавіка была прыпынена. Пасля санітарных мерапрыемстваў і кантролю за імі крама аднавіла працу 5 красавіка.
Каментары