Беларус у Нью-Ёрку зняўся ў цэлым сезоне серыяла. Колькі ж атрымалася зарабіць?

Беларус Сяргей Цітоў жыве ў ЗША і час ад часу здымаецца ў эпізадычных ролях у кіно. Ён распавёў у тыктоку, што нядаўна зняўся ў цэлым сезоне серыяла.

09.07.2024 / 08:00

Сяргей Цітоў. Скрыншот відэа ў яго тыктоку

Сяргей расказаў, што быў, як кажуць амерыканскія кіношнікі, «рэг’юларам». Гэта людзі, якія эпізадычна з’яўляюцца ў кадры на працягу ўсяго сезона, а то і некалькіх. Яны не робяць нічога незвычайнага, а фактычна ствараюць фон для галоўных герояў.

— Напрыклад, вы глядзіце серыял «Дэкстар». І там у паліцэйскім участку сядзяць нейкія паліцэйскія. Звычайна гэта будуць адныя і тыя ж людзі ва ўсіх серыях.

@serge.titovv Replying to @Бакыт Молдожанов #кино #голливуд #актер #массовка #работавсша #америка #иммиграциявсша ♬ original sound - Серега Иммигрант

Гэта патрэбна для таго, каб гледачы адчувалі звязанасць серый. Такіх акцёраў масоўкі яшчэ называюць па-ангельску core (ядро). Трапіць у «ядро» — вялікі поспех, бо гэта гарантуе шмат працы. А калі серыял расцягваецца на некалькі сезонаў — увогуле цудоўна.

Назву серыяла Сяргей не агучвае, але кажа, што, на жаль, сезон там запланаваны толькі адзін, бо здымалі яго па кнізе. Усяго ў мужчыны атрымалася 14 здымачных дзён, у сярэднім беларус зарабляў па $233 за дзень.

Пры гэтым у іншых праектах за здымачны дзень, бывае, плацяць і па 300, 400, 500 даляраў. Сяргей тлумачыць, чаму ў гэтым серыяле меней:

— Яны здымалі ўсё па плане, не выходзілі ў звышурочныя, не пераплачвалі людзям. І ўвогуле, некалькі дзён мы прыходзілі на здымачную пляцоўку а 10-й раніцы і сыходзілі а 2-й гадзіне дня, таму што ўсё было знята.

Сяргей удакладніў, што яго 14 здымачных дзён расцягнуліся на некалькі месяцаў.

— Усяго я зарабіў $3262 за здымкі ў сезоне серыяла. Нармальна? Досвед быў цікавы.

У іншым відэа Сяргей распавядаў, колькі зарабіў, калі быў тым самым «фонавым» паліцэйскім — здымачны дзень доўжыўся 12 гадзін, большую частку з якіх мужчына проста сядзеў ці стаяў у кадры ў форме.

— Базавая стаўка: 8 гадзін — $216. Пасля яшчэ дзве гадзіны па стаўцы $41,61 за гадзіну (усяго $83). З 10-й да 12-й гадзіны аплата ўжо $55 за гадзіну. За тое, што я прыйшоў са сваёй паліцэйскай формай, мне даплацілі $36 даляраў (акупіў фуражку, яна каштавала $33). На здымках ішоў дождж — за гэта даплацілі $16,5, яшчэ столькі ж даплацілі за тое, што на пляцоўцы выкарыстоўвалі дым і былі выбухі.

І праз тое, што мяне паднялі раніцай (гэта быў тэрміновы выклік на здымачную пляцоўку), мне налічылі $6,66. Усяго я атрымаў 436 даляраў 71 цэнт.

Раней «Нашай Ніве» пра сваю працу ў масоўцы распавядаў беларус Сяргей Ульянаў, які нядаўна атрымаў у ЗША палітычны прытулак. Сяргей здымаўся ў якасці гледача ў навагоднім канцэрце Rockin’Eve with Ryan Seacrest, які паказвалі ў ЗША ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня.

Сяргей Ульянаў стаў зоркай тыктоку, праспяваўшы ў ЗША песню «Гісторыя майго жыцця» гурта NaviBand

— Гэта канцэрт з прамымі ўключэннямі з розных рэгіёнаў ЗША са сваімі выступоўцамі. У Лос-Анжэлесе гэта былі Ellie Goulding, 30 seconds to Mars, Aqua, Greed Day і іншыя. Здымкі ў ім у якасці гледача сталі адной з маіх першых прац у Лос-Анжэлесе, — расказаў Сяргей Ульянаў. — За два дня здымак зарабіў каля $500 пасля выліку падаткаў.

@sabalenciaga Who is this overly enthused young man! Ill have what hes having … #reneerapp #tummyhurts #white #whiteboy #whiteboys #rnb #concert #enthusiasm #fyp #fypシ #foryou #foryoupage ♬ original sound - sabalenciaga

Памятаеце хлопца, які праспяваў песню NaviBand і стаў зоркай тыктоку? Ён расказаў, як атрымаў прытулак у ЗША

Беларус у ЗША спеў песню NaviBand і стаў зоркай тыктока. Хто гэты хлопец?

Ябацька паспрабавала патроліць беларуса з Нью-Ёрка. Але сама села ў лужыну

Nashaniva.com