Лукашэнка вярнуўся ў Мінск — на сустрэчу з першай лэдзі Зімбабвэ

Аксілія Мнангагва ў Беларусі не ўпершыню, яна прыязджала ў Беларусь вясной мінулага года з сынамі-блізнюкамі.

10.07.2024 / 11:37

Фота БелТА

«Вельмі рады, што вы прыбылі да нас у Дзень славянскай культуры. І маленькі кавалачак зімбабвійскай культуры прывезлі да нас», — сказаў сёння Лукашэнка, які яшчэ толькі ў суботу жаліўся, што вельмі стаміўся і павінен крыху адпачыць на малой радзіме.

Таксама ён перадаў ейнаму мужу прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагве прывітанне.

 «Перадайце, калі ласка, Эмерсану, майму даўняму сябру, самыя добрыя пажаданні і нашу рашучасць рэалізаваць нашы дамоўленасці», — сказаў ён.

Аксілія Мнангагва прыязджала ў Беларусь з двума сынамі-блізнюкамі

Аксілія Мнангагва ў Мінску гаварыла словамі Наталлі Качанавай

Трэцюю жонку прэзідэнта Зімбабвэ зрабілі ганаровым доктарам Беларускага медуніверсітэта. Па адукацыі яна сакратарка

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ сустрэлася з Ірынай Абельскай

Nashaniva.com