«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць
Былы тэлевядоўца Іван Падрэз напісаў у фэйсбуку, што сітуацыя з канфіскацыяй ягонай кватэры ўладамі ў Беларусі ўсё ж не такая трагічная, як падавалася напачатку. Прынамсі, ягоную маму пакуль усё ж, здаецца, не высяляюць.
13.07.2024 / 16:30
Іван Падрэз. Скрын відэа belsat_news / YouTube
«Мама можа жыць у кватэры па праве пражывання. Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі. Людзям — дзякуй. І дзякуй усім, хто перажываў. Няма падставы для суму», — напісаў Іван Падрэз.
Пра сітуацыю з кватэрай Івана Падрэза стала вядома ўчора. Ён напісаў у інстаграме:
«У Беларусі, дзе ў мяне была кватэра, я цяпер «экстрэміст». Кватэра, якой я афіцыйна валодаў, цяпер канфіскаваная. Маю 78-гадовую маму выкінулі з яе. Яна правяла тры тыдні ў бальніцах, а потым у сяброўкі. (…) Гэта пекла. Гэта па-за ўсякай мараллю. Выкінуць 78-гадовую жанчыну з дома? Як вы ўсё гэта церпіце?»
Пасля гэтага з Івана Падрэза ў жывым эфіры публічна паглуміўся ягоны былы калега, цяперашні намеснік генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны» Кірыл Казакоў.
Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза
«Пачуй мяне. Ты — мудак». Прапагандыст Казакоў у жывым эфіры даў майстар-клас завочнай палемікі
Іван Падрэз расказаў, ад чаго Лукашэнка выратаваў Беларусь
Навошта былы вядучы АНТ Іван Падрэз далучыўся да блогеркі Мартынавай і ідзе ў Кардынацыйную раду?