Грамадства22

Навошта былы вядучы АНТ Іван Падрэз далучыўся да блогеркі Мартынавай і ідзе ў Кардынацыйную раду?

Блогер Іван Падрэз вылучаецца ў Каардынацыйную раду ад каманды іншай блогеркі, Таццяны Мартынавай, вядомай часам скандальнымі заявамі. «Наша Ніва» спытала Івана, чаму ён вырашыў пайсці на гэты крок.

Іван Падрэз. Скрын з відэа malina_by / YouTube

Навошта Івану Каардынацыйная рада?

Падрэз кажа, што ён, як і шмат іншых мігрантаў, якія жывуць у Польшчы ўжо дастаткова даўно і паспелі там уладкавацца і абзавесціся пэўнымі сувязямі, хоча дапамагаць іншым беларусам.

«Людзям якія толькі цяпер былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі, патрэбная дапамога. Людзі пішуць, але ты разумееш, што табе проста не хапае асабістага рэсурсу, каб дапамагчы ўсім у неабходным аб’ёме.

Таму для мяне Каардынацыйная рада — гэта ў першую чаргу платформа, якая можа больш эфектыўна дапамагаць людзям, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі», — тлумачыць сваё вылучэнне Падрэз.

Па ягоных словах, у людзей, якія ўжо знаходзяцца ў камандзе, ёсць пэўныя рэсурсы і сувязі з мясцовымі ўладамі, якія дапамагаюць падымаць беларускае пытанне.

Трэба, каб не губляўся інтарэс да беларускага парадку дня

«У беларусаў замежжа праблем насамрэч таксама даволі шмат. Польскія ўлады маюць шмат сваіх пытанняў, плюс вельмі востра стаіць украінскае пытанне, губляецца інтарэс да беларускага парадку дня. Таму мая асноўная матывацыя акурат у тым, каб гэтага не адбывалася, каб беларускае пытанне не сыходзіла. Таму нам і патрэбна легальная платформа, якая можа больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць з уладамі на розных узроўнях».

Падрэз звяртае ўвагу, што за межамі Беларусі жыве ўжо каля 400 тысяч грамадзян Беларусі, якія з’ехалі з краіны цягам апошніх 3-4 гадоў. На яго думку, гэтая лічба працягне расці, бо сітуацыя ў краіне не паляпшаецца, як у палітычным, так і ў эканамічным плане.

«Людзі, якія будуць працягваць вымушана з’язджаць з Беларусі, мусяць ведаць, што яны не едуць у нікуды. Яны мусяць ведаць, што ёсць вялікае кам’юніці, ёсць орган, у які можна звярнуцца са сваімі праблемамі».

Чаму ідзе разам з Таццянай Мартынавай?

У Каардынацыйную раду Іван Падрэз вылучаецца ад каманды блогеркі Таццяны Мартынавай. Выбар каманды ён тлумачыць тым, што даўно асабіста знаёмы з Таццянай.

«Мы з ёй гадоў з дзесяць сябруем, у нас агульны кар’ерны бэкграўнд, шмат агульных тэм. Але гэта не самае важнае. З пачатку вайны ва Украіне мы вельмі зблізіліся.

Я быў вымушаны эвакуяваць жонку з дзіцём з Харкава, а яна засталася ў Кіеве. На той момант узнік вялікі боль, калі звычайныя ўкраінцы пасля пачатку вайны не падзялялі беларусаў ад расіян. Гэта была вялізарная праблема, якая грызла мяне і Таню.

І яна робіць каласальную работу ў Кіеве дзеля таго, каб скарэктаваць імідж беларусаў, каб украінцы чулі і разумелі, што беларуская ўлада не мае ніякага дачынення да народа. Бо гэта мафія, якая захапіла ўладу».

На думку Івана Падрэза, менавіта Мартынава робіць шмат чаго дзеля таго, каб украінцы разумелі, што беларусы не роўныя рэжыму і не роўныя расіянам.

Таксама Падрэз лічыць, што Таццяна, знаходзячыся ў Кіеве ў статусе сябра Каардынацыйнай рады, зможа працягваць больш эфектыўна працаваць на карысць беларусаў.

Каментары2

  • Абняць і плакаць
    02.05.2024
    Хоча дапамагаць іншым. Не, не дарвацца да кармушкі, і смактаць гранты. Дапамагаць людзям!
  • Логіка жалезная
    02.05.2024
    Ідзе ў кс каб дапамагаць людзям, а чаму раней не дапамагаў? Рэсурса не было. Выснова: ідзе за рэсурсам

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд2

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр спорту Кавальчук выйграў расійскі-беларускі турнір па більярдзе ФОТАФАКТ2

Яшчэ каля 800 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода. Праверце сябе і блізкіх2

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд2

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →