Еўрапейскі парламент асудзіў «нібыта мірныя намаганні» Віктара Орбана

Еўрапейскія парламентарыі заявілі, што візіт Орбана ў Расію «абуральна парушае дамовы і агульную замежную палітыку ЕС». За рэзалюцыю прагаласавалі 495 дэпутатаў з 705. У яе тэксце сказана, што Венгрыя павінна панесці за гэтыя дзеянні пакаранне.

17.07.2024 / 15:58

Віктар Орган. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

«Улічваючы, што за так званай «міратворчай місіяй» прэм'ер-міністра Вугоршчыны адразу ж рушыў услед напад на дзіцячую бальніцу, у рэзалюцыі таксама гаворыцца, што гэта паказвае «недарэчнасць» нібыта мірных намаганняў Орбана», — паведамілі ў прэс-службе Еўрапарламента.

Перад гэтым прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у рамках сваёй «міратворчай місіі» ў пачатку ліпеня паслядоўна сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім, Уладзімірам Пуціным, Сі Цзіньпінам і Дональдам Трампам, а таксама наведаў саміт НАТА ў Вашынгтоне.

Улады Еўрасаюза раскрытыкавалі Орбана за сустрэчу з Пуціным у Крамлі і, паводле звестак выдання Politico, нават прыстрашылі «практычнымі наступствамі», калі Орбан працягне палітыку, якая праводзіцца. Прадстаўнікі Еўрасаюза, у прыватнасці, вырашылі байкатаваць саміт па замежных справах у Венгрыі, якая з 1 ліпеня на паўгода прыняла старшынства ў ЕС.

Орбан заклікаў ЕС аднавіць адносіны з Расіяй

Орбан адправіў усім лідарам краін ЕС свой план урэгулявання ва Украіне

Зяленскі патлумачыў, чаму Орбан не можа быць мірным пасярэднікам

Орбан: Сітуацыя відавочная — Пуцін і Расія ўварваліся ва Украіну. Але Расію немагчыма перамагчы

«Тэлефоны праслухоўваюцца сур'ёзнымі хлопцамі». Орбан рыхтаваўся да сустрэчы з Пуціным таемна — як шпіён

Nashaniva.com