Орбан адправіў усім лідарам краін ЕС свой план урэгулявання ва Украіне
«Ацэнка рэалістычных мэтаў і адэкватнае планаванне заснаваныя на нашым падыходзе», — кажа яго дарадца Балаш Орбан.
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан па выніках сваёй міратворчай місіі накіраваў усім лідарам краін ЕС прапановы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, паведаміў яго палітычны дарадца Балаж Орбан у інтэрв'ю газеце Magyar Nemzet.
«Гэта план Орбана, які цяпер ляжыць на стале ў кожнага прэм'ер-міністра краін ЕС. Ацэнка рэалістычных мэтаў і адэкватнае планаванне заснаваныя на нашым падыходзе, — сказаў ён. — Калі Еўропа хоча міру і мець вырашальнае слова ва ўрэгуляванні канфлікту, а таксама спыненні крывавай бойні, цяпер у яе ёсць кірунак для распрацоўкі і рэалізацыі палітычнага курсу».
«Рэалістычная ацэнка сітуацыі, рэальныя мэты і прыдатны графік — вось на чым будуецца наш падыход», — дадаў ён.
Па словах Балаша Орбана, не варта пераацэньваць ролю Венгрыі, але нельга і недаацэньваць тое, што Віктару Орбану за два тыдні ўдалося правесці некалькі сустрэч, «якіх большасць краін свету чакаюць гадамі».
Прэм'ер Орбан у першай палове ліпеня наведаў Кіеў, Маскву, Пекін і Вашынгтон. З 1 ліпеня Венгрыя старшынюе ў ЕС.
Каментары
А Орбан можа сдаць свае планы ў макулатуру