Крукс, які зрабіў замах на Дональда Трампа, планаваў напад і на члена брытанскай каралеўскай сям'і

20-гадовы Томас Мэцью Крукс быў застрэлены агентамі Сакрэтнай службы 13 ліпеня — адразу пасля таго, як ён адкрыў стральбу па кандыдаце ў прэзідэнты ЗША Дональду Трампу падчас перадвыбарчага мітынгу ў Пенсільваніі. Цяпер ФБР апублікавала справаздачу, у адпаведнасці з якой на прыцэле ў стралка быў у тым ліку і член брытанскай каралеўскай сям'і, піша Bild.

18.07.2024 / 20:30

Кароль Вялікабрытаніі Карл ІІІ. Фота: Simon Walker / No 10 Downing Street / Wikimedia Commons

Паводле даных выдання The Mirror, расследаванне амерыканскага агенцтва бяспекі засведчыла, што перад смерцю Крукс шукаў у Інтэрнэце неназванага члена брытанскай каралеўскай сям'і ў якасці яшчэ адной магчымай цэлі для замаху.

Паводле справаздачы ФБР, Крукс таксама шукаў інфармацыю пра амерыканскіх высокапастаўленых асоб, уключаючы дырэктара ФБР Крыстафера Рэя і генеральнага пракурора ЗША Мэрыка Гарланда. Акрамя таго, следчыя выявілі на прыладах Крукса фатаграфіі Джо Байдэна і Дональда Трампа, а таксама нататкі з датамі маючых адбыцца мітынгаў.

Матыў замаху на Трампа пакуль што застаецца незразумелым, нягледзячы на тое што ФБР узламала тэлефон Крукса, абшукала яго дом, праверыла ягоны камп'ютар і апытала больш за 100 чалавек.

Вядома толькі, што за некалькі дзён да замаху Крукс напісаў на адным з гульнявых сайтаў: «13 ліпеня будзе маім дэбютам, глядзіце, як гэта будзе адбывацца».

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN

Як адразу пасля замаху на Трампа сацсеткі запоўнілі тэорыі змовы і пры чым тут Ілан Маск

У машыне хлопца, што страляў у Трампа, знайшлі выбухоўку

«Я ненавіджу рэспубліканцаў, я ненавіджу Трампа». У сацсетках вірусіцца фэйкавае відэа ад нібыта стралка ў Трампа

Хлопец, што страляў у Трампа, быў рэспубліканцам

ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа

Nashaniva.com