Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі

У судзе Маладзечанскага раёна 18 ліпеня за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) у відэа ў тыктоку асудзілі Андрэя Кудзіка з Вілейкі. У выніку мужчыну прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 400 базавых велічыняў штрафу, піша «Вясна» на падставе сведчання выхадца з Вілейкі Паўла Хаванскага.

19.07.2024 / 18:02

Андрэй Кудзік. Фота з фэйсбука

Андрэй Кудзік раней ужо адбываў тэрмін за ўдзел у акцыях пратэсту, яго асудзілі ў пачатку 2022 года. У лютым 2022-га года Андрэю прызначылі два гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК.

На судзе актывіст не прызнаў віны і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у калоніі № 15, але праз паўгода зноў быў затрыманы.

У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў тыктоку. 15 лютага гэтага года актывіста зноў арыштавалі на 15 сутак. Але на волю па сканчэнні тэрміна ён не выйшаў — яго затрымалі ў межах крымінальнай справы. 

Актывісту Юрыю Шчучко завочна далі пяць гадоў

У Мінску будуць судзіць вядомага канцэртнага фатографа

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Nashaniva.com