Грамадства

У Мінску будуць судзіць вядомага канцэртнага фатографа

22 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска адбудзецца працэс над канцэртным фатографам і музыкам Дзмітрыем Сачыўкам. Яго абвінавачваюць па «народным» артыкуле аб удзеле ў пратэстах, даведалася «Люстэрка».

Дзмітрый Сачыўка. Фота з сацсеткі

Пасяджэнне пачнецца ў 10.30 і пройдзе ў адкрытым рэжыме, судзіць будзе Вольга Емяльянчанка.

Мужчыну абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкула 342 КК — «Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый». Па гэтым артыкуле судзяць многіх шараговых удзельнікаў пратэстаў 2020 года.

Дзмітрыю Сачыўку пагражае пакаранне ў выглядзе арышту альбо, што больш верагодна, абмежавання волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў. Ці знаходзіцца мужчына пад вартай, невядома. У сацсетках ён не з'яўляўся больш за месяц.

Дзмітрый Сачыўка — музыка і фатограф, у першую чаргу вядомы здымкай рок-канцэртаў. Таксама ён быў журналістам сайта BelMetal. Нядаўна яму споўнілася 38 гадоў.

У 2021 годзе Дзмітрыя ўжо затрымлівалі на святкаванні Масленіцы ў Музеі валуноў у Мінску, яму тады прысудзілі 30 сутак арышту па артыкуле 24.23 аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Дарэчы, у гэты ж дзень у гэтым судзе будуць разглядаць яшчэ адну справу аб удзеле ў пратэстах. Па тым жа 342-м артыкуле будуць судзіць чалавека па імені Іван Сяміжон.

Каментары

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»12

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго3

«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам11

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі33

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пагаліў бараду. Яго не пазнаць9

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні з удзелам КДБ у Гродзенскай вобласці5

Украінскаму дэпутату Шаўчэнку, які падтрымліваў сувязі з Лукашэнкам, выставілі абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе1

«Як можна развівацца ў такой сістэме?» Эканаміст крытыкуе мадэлі, якія лічыліся ўзорам паспяховасці10

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку32

Вакансія ў «Нашай Ніве»: весці новую ютуб-праграму. Можна спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»12

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Галоўнае
Усе навіны →