Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар
66-гадовага федэральнага канцлера Германіі Олафа Шольца і раней папракалі ў старамоднасці. Напрыклад, за тое, што ён заўсёды носіць дакументы ў адным і тым жа парэпаным партфелі, якому ўжо 40 гадоў. Але аказалася, што гэта яшчэ драбніца, піша Bild.
20.07.2024 / 19:23
Олаф Шольц. Фота: AP Photo/Kin Cheung, Pool
Днямі на перадвыбарным мітынгу Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі ў Дрэздэне Шольц зрабіў яшчэ адно прызнанне:
аказваецца, у яго дома дагэтуль стаіць лямпавы тэлевізар. Ён успомніў пра гэта пры адказе на пытанне аб пераходзе на электрамабілі.
Па словах канцлера, ягоны стары тэлевізар да гэтага часу выдатна працуе, таму калі ён бачыць у каталогу новую мадэль, то думае сам сабе, што праз год і тая ўсё адно састарэе. У выніку палітык так дагэтуль і не купіў новы.
Шольц выказаў здагадку, што многія кіруюцца той жа логікай пры выбары аўтамабіля, таму электракары прадаюцца не так хутка, як хацелася б.
Олаф Шольц зноў з'явіўся на публіцы з пластырам на твары. Што гэтым разам?
Ці меў рацыю Лукашэнка, называючы заходніх палітыкаў бяздзетнымі?