«Сімпсаны» яшчэ ў 2000 годзе прадказалі, што Камала Харыс стане прэзідэнтам?

У інтэрнэце ходзіць жарт, што культавы мультсерыял «Сімпсаны» прадказаў калі не ўсё, то многае ў нашым жыцці.

24.07.2024 / 08:30

Калаж: USA Today / Кадр з «Сімпсанаў»

Дональд Трамп стаў прэзідэнтам ЗША, эпідэмія Эболы і пандэмія каранавіруса, 3D-друк ежы і нават базон Хігса — усё гэта гледачы бачылі ў эпізодах шоу задоўга да саміх падзей.

Цяпер увагу гледачоў прыцягнуў 17-ы эпізод 11-га сезона «Сімпсанаў» пад назвай «Барт у будучыні», які выйшаў у 2000 годзе. Па сюжэце Ліза стала прэзідэнтам ЗША. Яна выступае з трыбуны, а потым сядзіць у кабінеце ў атачэнні памочнікаў. Прычым яна кажа, што прэзідэнт Трамп патраціў увесь бюджэт. 

Карыстальнікі інтэрнэта заўважылі, што гераіня серыяла апранутая ў фіялетавы касцюм з каралямі. У такім касцюме з каралямі на шыі Камала Харыс прымала прысягу ў якасці віцэ-прэзідэнта ў 2021 годзе

З-за касцюма карыстальнікі сеткі і вырашылі, што «Сімпсаны» прадказалі ўдзел Камалы Харыс у выбарах прэзідэнта ЗША і нават яе магчымую перамогу, але пакуль казаць пра гэта рана.

Скрыншот відэа USA Today

Харыс апярэджвае Трампа: 44% супраць 42% — першае апытанне пасля зняцця Байдэна

Стала вядома, песня якой амерыканскай суперзоркі стане галоўнай падчас кампаніі Камалы Харыс

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Як Байдэн прымаў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах прэзідэнта ЗША. Хроніка выходных

Камалу Харыс ужо падтрымалі Клінтаны, Абама маўчыць

Nashaniva.com