Свет

Камалу Харыс ужо падтрымалі Клінтаны, Абама маўчыць

На адрас Харыс ужо паспеў выказацца і Дональд Трамп.

Фота: Jacquelyn Martin / AP

За кандыдатуру Харыс ужо выказаліся Біл і Хілары Клінтаны — былы прэзідэнт (1993—2001) і дзяржсакратар ЗША (2009—2017). У заяве, апублікаванай у сацсетцы Х, Біл і Хілары Клінтан напісалі: «Зараз час падтрымаць Камалу Харыс і змагацца з усім, што ў нас ёсць, каб дамагчыся яе абрання». Прэзідэнцкая пара рашуча папярэджвае аб недапушчальнасці перамогі Трампа, піша Бі-бі-сі.

«Мы перажылі ўзлёты і падзенні, але нішто не прымушала хвалявацца нас за лёс краіны больш, чым пагроза другога тэрміну Трампа ва ўладзе», — кажуць яны.

Пяць гадоў таму такая падтрымка ад бачных дэмакратаў была б мяжой мараў для Харыс — восенню 2019 года яна вылучалася ў кандыдаты на прэзідэнцкія выбары 2020-га.

Тады, яна абрала асноўным аб'ектам ўнутрыпартыйнай крытыкі як раз Джо Байдэна, прыпамінаючы, што ён быў праціўнікам праграмы па навучанні чарнаскурых дзяцей з бедных кварталаў у школах прэстыжных белых раёнаў.

Але гэтая кампанія была кароткай — ужо ў снежні 2019-га, з нізкімі рэйтынгамі і маленькімі зборамі на ахвяраваннях у фонд сваёй кампаніі, Харыс абвясціла, што здымае сваю кандыдатуру. І ўжо праз тры месяцы заявіла, што падтрымае Байдэна.

Характэрна, што экс-прэзідэнт Барак Абама, які працаваў на пасадзе прэзідэнта ў звязку з Байдэнам, выказаў удзячнасць Байдэну за яго рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарнай кампаніі, назваў яго «патрыётам вышэйшага парадку», але не выказаў прамой падтрымкі Харыс.

Яго заяву ў сетцы Х больш расплывіста: «У мяне ёсць безумоўная ўпэўненасць, што лідары нашай партыі здолеюць арганізаваць працэс, вынікам якога стане з'яўленне выбітнага кандыдата».

На адрас Харыс ужо паспеў выказацца і Дональд Трамп. Адказваючы на пытанне CNN, Трамп заявіў, што перамагчы віцэ-прэзідэнта Харыс яму будзе яшчэ прасцей, чым Байдэна.

У афіцыйным ютуб-канале Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі ўжо з'явілася дзвюххвіліннае відэа з крытыкай на адрас Харыс з нагоды палітыкі ўладаў ЗША ў тым, што тычыцца барацьбы з нелегальнай міграцыяй.

Рэспубліканцы не выпусцяць з-пад увагі той факт, што менавіта на Харыс у 2021 годзе Байдэн усклаў правядзенне пераўтварэнняў у гэтай сферы. Трамп і ягоныя прыхільнікі сцвярджаюць, што за чатыры гады прэзідэнцтва Байдэна ніякіх паляпшэнняў у гэтай галіне не адбылося.

Што будзе адбывацца далей?

Апошнім дзейным прэзідэнтам ЗША, які адмовіўся ад пераабрання, быў Ліндан Джонсан у 1968 годзе. Шлях вылучэння новага кандыдата так блізка да дня выбараў няясны.

Байдэн ужо атрымаў 3 896 галасоў партыйных дэлегатаў — значна больш, чым было неабходна для вылучэння яго кандыдатуры.

Хоць падтрымка з боку Байдэна і робіць Харыс найбольш верагодным кандыдатам, пасля таго як ён «вызваліць» сваіх дэлегатаў, яны больш не будуць замацаваны за тым ці іншым кандыдатам. У выніку ім трэба будзе прагаласаваць за таго, каго яны выберуць самі.

Пачатак з'езду запланаваны на 19 жніўня. Калі Дэмакратычная партыя да гэтага часу не аб'яднаецца для падтрымкі новага кандыдата, гэта можа прывесці да «адкрытага з'езду» ўпершыню з 1968 года.

Кандыдатам спатрэбяцца подпісы не менш за 300 дэлегатаў (і не больш за 50 ад аднаго штата), каб іх імя з'явілася ў бюлетэні.

Першы тур галасавання пройдзе сярод 3 900 дэлегатаў. Калі пасля яго ніводны з кандыдатаў не атрымае большасці галасоў, будзе праводзіцца яшчэ некалькі тураў галасавання.

У гэтых турах будуць удзельнічаць «супердэлегаты» — лідары партыі і службовыя асобы, якія будуць галасаваць датуль, пакуль не будзе абраны намінант.

Каб атрымаць партыйную намінацыю, кандыдату неабходна 1 976 галасоў дэлегатаў.

Каментары

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →