У Гродне пачнуць судзіць айцішніка, які вярнуўся з Польшчы
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 31 ліпеня за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м годзе распачнецца суд над 29-гадовым айцішнікам Дзмітрыем Глушчанкам, піша «Вясна». Яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы напачатку траўня.
25.07.2024 / 15:46
Уладзімір Глушчанка
Справу будзе разглядаць Уладзімір Пазняк, які асудзіў паводле палітычных крымінальных справах мінімум 18 жыхароў Гродна.
Таксама ў гэты дзень па ч. 1 арт. 342 КК будуць судзіць Андрэя Карповіча.
У Гродне арыштавалі айцішніка Дзмітрыя, які вярнуўся з Польшчы
Супраць мамы анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калоніі, завялі крымінальную справу
Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні