Супраць мамы анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калоніі, завялі крымінальную справу
У чым менавіта абвінавачваюць Таццяну Францкевіч — невядома.
Супраць Таццяны Францкевіч, мамы асуджанага анархіста Аляксандра Францкевіча завялі крымінальную справу, пра тое ў фэйсбуку напісала актывістка Яўгенія Доўгая, піша «Медыязона».
У чым менавіта абвінавачваюць Таццяну Францкевіч — невядома. Пра затрыманне Таццяны стала вядома 19 ліпеня, яе разам з сястрой затрымалі, калі яны прыехалі з перадачай для Аляксандра ў Ваўкавыскую калонію.
Аляксандр Францкевіч — асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», разам з ім судзілі праваабаронцу Марфу Рабкову і яшчэ дзевяцярых актывістаў. Аляксандра абвінавацілі па некалькіх артыкулах КК, у тым ліку: аб арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (артыкул 361-1 КК).
Каментары