У Нясвіжскім раёне чалавека пераехала камбайнам
Следчы камітэт паведаміў, што 29 ліпеня ў Нясвіжскім раёне загінуў работнік мясцовага сельгаспрадпрыемства.
05.08.2024 / 16:00
Фота: Следчы камітэт
Як паведамляецца, раніцай 29 ліпеня два трактарысты і слесар займаліся разборкай спісанага збожжаўборачнага камбайна. Пасля абеду з-за моцнага дажджу яны вырашылі пераехаць на камбайне да адміністрацыйнага будынка.
Двое мужчын залезлі ў кабіну, а слесар паехаў на трапе камбайна. Аднак мужчына на ім не ўтрымаўся і ўпаў пад колы.
«Толькі праз некалькі хвілін калегі заўважылі яго адсутнасць і знайшлі ляжачым на зямлі без прыкмет жыцця», — паведамілі ў СК.
У Браслаўскім раёне ў полі згарэў камбайн беларускай вытворчасці
Гендырэктар «Беларуськалія» знайшоў бяспройгрышны спосаб спадабацца Лукашэнку
У палях Беларусі загарэўся першы ў гэтым годзе камбайн
«Марынка, прынясі мне ногі з бакоўкі!» Як жыве Ірына, якой жаткай камбайна адрэзала рукі і ногі