Цар калгасных палёў загарэўся ў Асіповіцкім раёне каля вёскі Вязычын.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, маторны адсек гарэў адкрытым полымем, а камбайнер стрымліваў распаўсюджванне пажару вогнетушыцелем, які меўся ў сельгасмашыне, паведамляе МНС.
У выніку пажару знішчаны маторны адсек, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё.
Меркаваная прычына здарэння — кароткае замыканне электраправодкі.
Каментары