У інстаграме мемнага стралка з Алімпіяды адшукаўся беларускі след
Вось які допінг ужывае турэцкі спартсмен!
07.08.2024 / 11:17
Турэцкі стралок Юсуф Дыкеч, які стаў мемам. Кадр з трансляцыі Алімпіяды
51-гадовы Юсуф Дыкеч праславіўся на Алімпіядзе і стаў героем мемаў, калі без спецыялізаванай экіпіроўкі і з такім выглядам, быццам толькі што адарваўся ад хатніх спраў, заваяваў срэбра Алімпіяды ў стральбе з пнеўматычнага пісталета. Упэўнены і адначасова пафігістычны вобраз стралка стаў асновай для лавіны мемаў з ім.
Турэцкі спартсмен у адзін момант стаў зоркай інтэрнэту і ўсенародным улюбёнцам. На ягоны інстаграм падпісалася ўжо больш за 700 тысяч чалавек.
Шакаладка «Белавежская пушча» ў інстаграме Дыкеча.
Сярод фатаграфій з трэніровак па стральбе і сэлфі з заваяванымі медалямі адшукаўся здымак беларускага шакаладу «Белавежская пушча» ад сталічнай «Камунаркі», зроблены ў кастрычніку 2023 года.
На жаль, Дыкеч ніяк не патлумачыў свой допіс, каб было зразумела дзе ён набыў ласунак і што яму спадабалася ў беларускім прадукце: смак горкага дэсертнага шакаладу з начынкай ці прыгожая ўпакоўка з выявай велічнага зубра. Але ў сацсетках беларусы ўжо пажартавалі наконт таго, які «допінг» дазволіў турку заваяваць алімпійскі медаль.
Сацсеткі выбухнулі пасля спрэчнага эпізоду на адкрыцці Алімпійскіх гульняў
Французскія спартсмены на алімпіядзе звяртаюць на сябе ўвагу. Часам прычына далёка не спартыўная
За гендарным скандалам на Алімпіядзе ў Парыжы стаіць Расія
Турэцкі стралок праславіўся на Алімпіядзе і стаў героем мемаў