Лёгкаатлетка, якая заваявала алімпійскую бронзу, падпрацоўвае на порнасайце

Скакуха з шастом з Канады, 30-гадовая Аліша Ньюман, на Алімпійскіх гульнях у Парыжы заваявала бронзавы медаль. У інтэрв'ю выданню Bild спартсменка расказала, што апрача спорту падзарабляе на порнасайце OnlyFans, выкладаючы там свае эратычныя ролікі.

08.08.2024 / 17:28

Аліша Ньюман. Фота: AP Photo/Bernat Armangue

«Дзякуючы таму, што я публікую — а вам трэба ўвайсці ў сістэму, каб даведацца — я зарабляю грошы. Гэта надае мне ўпэўненасці, я адчуваю сябе камфортна. <..> Я шмат публікую свае трэніроўкі, расказваю пра харчаванне, даю мноства парад і рэкамендацый. <..>

Вядома, у многіх пэўнае клішэ, калі яны думаюць пра OnlyFans. Я не магу змяніць меркаванне людзей. Але гэты сайт звязаў мяне з многімі фанатамі. Больш, чым любую іншую скакуху з шастом у мінулым. Мяне не хвалюе, што пра гэта думаюць іншыя. Я тая, хто я ёсць, і я раблю гэта добра».

На порнасайце ў Ньюман 65 000 падпісчыкаў. Яна здымаецца напаўаголенай у розных лакацыях. Напрыклад, на яхце, ля люстэрка або ў спартзале. Аднак цалкам голай яна ніколі не з'яўляецца. 

Спартсменку з Індыі не дапусцілі да алімпійскага фіналу з-за 100 грамаў лішняй вагі. Яна страціла і срэбра

Арман Дзюпланціс устанавіў новы фантастычны сусветны рэкорд у скачках з шастом на Алімпіядзе

Лесбіянка з Камеруна прынесла першы ў гісторыі медаль алімпійскай зборнай бежанцаў

Алжырская баксёрка, якую раскрытыкавалі за наяўнасць мужчынскіх храмасом, паскардзілася на цкаванне

Nashaniva.com