Алжырская баксёрка, якую раскрытыкавалі за наяўнасць мужчынскіх храмасом, паскардзілася на цкаванне
«Я прашу спыніць здзекі», — просіць Іман Хеліф.
Пасля некалькіх дзён абмеркавання скандалу, звязанага з жаночым боксам на Алімпійскіх гульнях, алжырская баксёрка Іман Хеліф вырашыла сама пракаментаваць сітуацыю, піша Bild.
«Я дасылаю паведамленне ўсім у свеце, каб яны трымаліся алімпійскіх прынцыпаў і Алімпійскай хартыі і спынілі цкаванне спартоўцаў, бо гэта мае наступствы, вялізныя наступствы. Гэта можа знішчыць людзей, зламаць іх дух. Я прашу спыніць здзекі», — сказала яна выданню SNTV.
Раней Хеліф праваліла гендарны тэст на чэмпіянаце свету па боксе, бо ў яе выявілі як X-храмасомы, так і Y-храмасомы, якія звычайна сустракаюцца толькі ў мужчын. Аднак на Алімпіядзе дзейнічаюць іншыя правілы, таму Хеліф мае права выступаць на спаборніцтвах.
Алжырка Іман Хеліф нарадзілася жанчынай і запісана ў пашпарце як жанчына. У Алжыры пры гэтым катэгарычна забаронены аперацыі па змене полу.
Па словах Хеліф, пасля скандалу з яе ўдзелам у Алімпійскіх гульнях яе трэнер забараніў ёй карыстацца сацыяльнымі сеткамі і чытаць навіны.
«Дай Бог, каб гэты крызіс завяршыўся залатым медалём. Гэта будзе найлепшым адказам. Пасля шуміхі ў СМІ і пасля перамогі была сумесь радасці і суму. Сапраўды кажучы, зусім нялёгка праходзіць праз такое. Гэта нешта, што топча чалавечую годнасць», — сказала спартоўка ў інтэрв'ю.
Каментары
Віна за тое, што адбываецца на арганізатарах алімпіябы ад боксу.
Ёсць кантраверсія, зрабіце зразумелыя празрыстыя аналізы па аналогіі з допінгам.
Усе пытанні адразу знікнуць. Спартсменка або будзе ўдзельнічаць або будзе дыскваліфікаваная.
PS Сітуацыя нагадвае сітуацыю са здароўем Байдэна. Да самай апошняй секунды яго дрэнны стан здароўя проста замоўчваўся. Куды прасцей было пра яго казаць і зняць гэтую тэму, як палітычны фактар.
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/348383
Там паважаная рэдакцыя назвала спартоўку мужчынай