Сырскі за сёння зрабіў Зяленскаму тры даклады — «менавіта такія, якія патрэбныя»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з відэазваротам, прысвечаным ваенным пытанням. Адкрыта пра аперацыю УСУ ў расійскай Курскай вобласці ён не казаў, але ўскосна на яе намякаў. 

08.08.2024 / 19:22

Гэтае фота падпісанае ў канале Аляксандра Сырскага: «Працую ў выходным раёне…» Фота: t.me/osirskiy

Паводле слоў Зяленскага, галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі зрабіў яму сёння ўжо тры даклады, прытым яны «выніковыя — менавіта такія, якія патрэбныя нашай дзяржаве цяпер».

​Зяленскі выказаў падзяку ўкраінскім ваярам, якія забяспечваюць «выкананне задач нашай абароны» і падкрэсліў, што ўкраінцы ўмеюць дасягаць сваіх мэтаў, а тое, што гэтыя мэты — ваенныя, не іх віна.

«Расія прынесла вайну на нашу зямлю і павінна адчуваць, што ёю зроблена. Мы ж імкнёмся як мага хутчэй дасягаць сваіх мэтаў у мірны час — ва ўмовах справядлівага свету», — заявіў украінскі прэзідэнт.

Акрамя таго, ён паведаміў, што сёння яму таксама зрабілі даклады міністр абароны Рустэм Умераў і кіраўнік СБУ Васіль Малюк. З першым абмяркоўвалася своечасовасць паставак узбраення і тэхнікі, а другі дакладваў «пра нашы аперацыі і пра далікатную працу СБУ, якая абараняе ўкраінцаў — абараняе ад расійскіх дыверсій і спробаў замахаў унутры нашай дзяржавы».

Рыбар: Сітуацыя ў Суджанскім раёне цяжкая

У Курскую вобласць з Малі перакідваюць баевікоў ПВК «Вагнер»

З'явілася ВІДЭА таго, як расійскія памежнікі здаліся ў палон

«Агрэсар заўсёды пажынае адпаведныя плады». Міхаіл Падаляк — пра «недатыкальнасць расійскай тэрыторыі»

Раніца 8 жніўня: Украіна кантралюе Суджу, Коранева ўзяць не ўдалося, УСУ рухаюцца ў кірунку Льгова

Баі ў Курскай вобласці — якія мэты могуць пераследваць УСУ?

Nashaniva.com