Новая легенда лукашэнкаўскай прапаганды: «Польшча адмовілася забіраць Пачобута»

Прапагандыст Юрый Васкрасенскі запэўнівае, што Беларусь прапаноўвала ўключыць Анджэя Пачобута ў абмен паміж Захадам і Расіяй. Але нічога не выйшла. Натуральна, па віне палякаў.

09.08.2024 / 21:13

Скрыншот з відэа

Пры гэтым Васкрасенскі хлусіць, называючы Пачобута грамадзянінам Польшчы. Па беларускім заканадаўстве ён лічыцца выключна грамадзянінам Беларусі.

Раней кіраўніца канцылярыі прэзідэнта Польшчы Малгажата Папроцка сказала адносна справы вызвалення Анджэя Пачобута:

«Хачу запэўніць, што ўсе намаганні ў гэтай справе прыкладаюцца. У той жа час трэба памятаць, што спадар Пачобут мае сваё меркаванне ў гэтай справе і перш за ўсё не хоча з'ехаць з Беларусі без магчымасці вярнуцца туды калі-небудзь».

Можна дапусціць, што лукашысты дабіваюцца ад палякаў, каб яны забралі Пачобута на іхніх умовах без уліку думкі яго самога, у той час як тыя хочуць, каб і ён сам усё ж не быў проста пешкай.

«Пачобут не хоча пакідаць Беларусь без магчымасці вярнуцца» — польскія палітыкі

У Польшчы патлумачылі, чаму расійскага шпіёна Рубцова не абмянялі на Пачобута

Ці могуць дэмакратычныя сілы вызваліць палітвязняў праз сваю дыскрэдытацыю? Гэта ілюзія

МЗС Польшчы: Пытанне вызвалення Пачобута мы абмяркоўваем напрамую з Беларуссю

Латушка пракаментаваў прапанову рэжыму выдаць яго ў абмен на Пачобута

Nashaniva.com