Украінскія войскі прасунуліся ў Курскай вобласці яшчэ на 1-3 км — Сырскі
Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі далажыў Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, што ўкраінскія войскі за пятніцу прасунуліся яшчэ на 1-3 км у Курскай вобласці.
16.08.2024 / 20:12
Аляксандр Сырскі
«Войскі прасоўваюцца на некаторых напрамках ад 1 да 3 км у бок праціўніка. Уздоўж усёй лініі фронту працягваюцца баі. У цэлым сітуацыя кантраляваная», — сказаў Аляксандр Сырскі.
Ён таксама паведаміў пра баі ў раёне сяла Малая Локня прыкладна за 11,5 км ад украінскай мяжы і ўзяцце ў палон расійскіх вайскоўцаў.
У Суджы на Куршчыне знеслі помнік Леніну ФОТАФАКТ
УСУ ўзарвалі адзін з трох мастоў цераз раку Сейм у Курскай вобласці, адразаючы расійскія войскі
Пасля перакідання часцей пад Курск УСУ не хапае салдат і зброі на Данбасе
Расія, імаверна, перакінула ў Курскую вобласць некалькі тысяч вайскоўцаў з Украіны — CNN
Каля райцэнтра Коранева разбілі яшчэ адну вялікую калону расійскай тэхнікі — Z-блогеры