Вайна66

Пасля перакідання часцей пад Курск УСУ не хапае салдат і зброі на Данбасе

Уварванне Узброеных сіл Украіны ў Курскую вобласць прыцягнула ўсеагульную ўвагу, тым больш што яго поспех у чарговы раз паказаў: украінцы здольныя праводзіць нечаканыя аперацыі, а расійская армія занадта непаваротлівая, каб ім супрацьстаяць. Але поспех пад Курскам толькі абвастрыў праблемы ў Данецкай вобласці. Там ідзе барацьба за стратэгічныя пазіцыі, і паслабленне ўкраінскай абароны, якая страціла частку перакінутых на паўночны ўсход падраздзяленняў, можа згуляць з Кіевам злы жарт, піша The Moscow Times па матэрыялах публікацый у заходняй прэсе.

Фота: Marek M. Berezowski/Anadolu via Getty Images

Салдаты, якія абараняюць падыходы да Часавага Яра і Пакроўскага, радуюцца поспехам у Курскай вобласці, але не ўпэўненыя, што гульня вартая свечак, піша The Wall Street Journal, карэспандэнты якога пабывалі на перадавой на Данбасе.

«Тысяча чалавек нам бы тут вельмі спатрэбілася», — сказаў газеце камандзір батальёна з пазыўным Кучар. Паводле яго слоў, калі вясной ягонае падраздзяленне прыбыло ў раён Краснагораўкі (сяла пад Пакроўскам, праз якое праходзяць шляхі забеспячэння ВСУ, у тым ліку для абароны Часавага Яра), у яго было прыкладна столькі ж салдат, колькі ў праціўніка на гэтым участку фронту. Цяпер жа расійскіх войскаў разоў у пяць больш, а ў Кучара страты ў жывой сіле папаўняюцца толькі на 20%.

Па словах маёра, чыё падраздзяленне апошнія два месяцы абараняе Часаў Яр, абарону цяпер трымаюць нават супрацоўнікі службаў забеспячэння — кухары, механікі і іншыя тылавікі:

«Там, дзе на пазіцыі павінна быць 5-6 чалавек, у нас два ці тры. Гэта толькі пытанне часу, калі вораг намацае слабое месца».

Сітуацыя на працягу лета ўскладняецца ўсё больш і больш, кажуць вайскоўцы УСУ на перадавой. Не хапае не толькі салдат, але і боепрыпасаў. Нягледзячы на пастаўкі амерыканскіх узбраенняў, якія аднавіліся летам, на некаторых участках фронту Расія па-ранейшаму мае 10-разовую перавагу ў артылерыйскай моцы. А прымяненне ёю сродкаў радыёэлектроннай барацьбы прывяло да таго, што цяпер толькі каля паловы дронаў з боепрыпасамі дасягаюць цэляў.

Камандзір артылерыйска-разведвальнага атрада пад Пакроўскам з пазыўным Сіфанеска сказаў WSJ:

«У рускіх усяго больш — людзей, гармат, снарадаў, боепрыпасаў. У выніку нам даводзіцца адступаць».

З-за недахопу снарадаў камандаванне загадала яго атраду страляць толькі па статычных цэлях:

«Нам даводзіцца чакаць, пакуль танк спыніцца, перш чым паспрабаваць падбіць яго».

Украіна паслала ў Курскую вобласць некаторыя з найбольш баяздольных падраздзяленняў, і Расія можа скарыстацца паслабленнем яе абароны на іншых участках фронту, падзяліліся сваёй занепакоенасцю з CNN некалькі заходніх чыноўнікаў.

«З ваеннага пункту гледжання гэта ўражвае», сказаў адзін з іх пра Курскую аперацыю, але «туды адпраўленыя вельмі дасведчаныя салдаты, якіх Украіна не можа сабе дазволіць страціць». А іх перакіданне з перадавой на расійскую тэрыторыю «дае Расіі магчымасць скарыстацца [колькаснай] перавагай і прарваць абарону».

Дэфіцыт салдат — адно з наступстваў буйных страт, панесеных УСУ падчас няўдалага леташняга контрнаступлення, кажа Роб Лі, старшы навуковы супрацоўнік еўразійскай праграмы Інстытута вывучэння знешняй палітыкі. Сітуацыя павінна палепшыцца да наступнага года, калі тыя, каго цяпер прызываюць у рамках мабілізацыі, пройдуць падрыхтоўку і змогуць уступіць у бой. Акрамя таго, да канца гэтага года павінна павялічыцца вытворчасць боепрыпасаў у заходніх краінах, адзначае Лі.

«Ва Украіне недастаткова рэзерваў. Ёй не хапае часцей, каб умацаваць фронт усюды, дзе неабходна».

Каментары6

  • Оглу
    16.08.2024
    Хахаха! И из курска попрут, и левый берег потеряю! Зе - на удивление деструктивный персонаж.
  • Уzzкія блазаны
    16.08.2024
    Оглу, і Кіеў за тры дні возьмуць. Гойда!
  • политзек
    16.08.2024
    после слов "Moscow Times" дальше можно не читать...
    но проблемы на Востоке конечно есть... но судить об их масштабах надо точно не по этой помойке.

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ4

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Mark Formelle выпусціла калекцыю на балотную тэматыку1

Расіянка прабралася без квітка на самалёт і даляцела на ім з ЗША ў Парыж

Алігарх Гуцэрыеў расказаў, як расчараваўся ў Захадзе: Пасля 2022 года я нібыта зняў шоры з сябе12

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні7

Раскошны круізны лайнер зламаўся па дарозе ў Антарктыду. Расіяне і кітайцы на борце абвясцілі галадоўку4

Міністр эканомікі Расіі абвінаваціў спекулянтаў у крушэнні курсу расійскага рубля2

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

У 85% пачаліся праблемы з менструацыяй, сродкі гігіены не выдавалі ў якасці пакарання. Праваабаронцы расказалі пра здароўе жанчын за кратамі4

На філфаку БДУ хочуць адкрыць спецыяльнасць «пісьменнік»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ4

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →