Антыбіётыкі дапамагаюць абысціся без аперацыі па выдаленні апендыцыту — вучоныя

Практыка лячэння апендыцыту антыбіётыкамі ўжо выкарыстоўваецца і паказвае сваю выніковасць.

20.08.2024 / 18:19

Фота: Anna Frank / Getty Images

Як піша The Washington Post, практыка выкарыстання антыбіётыкаў для лячэння апендыцыту пачалася яшчэ ў 1950-х гадах. Яны выкарыстоўваюцца пры лячэнні запушчаных формаў хваробы, калі хірургічнае ўмяшанне можа прывесці да далейшага распаўсюджання інфекцыі.

Такі спосаб лячэння выкарыстоўваўся для лячэння вайскоўцаў, у якіх апендыцыт праяўляўся, калі яны служылі ў цяжкадаступных месцах, напрыклад, на падводных лодках.

Але толькі ў XXI стагоддзі былі праведзеныя першыя грунтоўныя даследаванні эфектыўнасці лячэння апендыцыту антыбіётыкамі.

Першае з іх, вынікі якога былі апублікаваны ў 2015 годзе, ахапіла 257 дарослых, хворых на апендыцыт. З іх 70 чалавек, ці 27%, курс антыбіётыкаў не дапамог, і ім усё ж рабілі аперацыю на працягу года. Але ў астатніх усё было ў парадку.

Другое, яшчэ большае даследаванне, якое ахапіла 1552 дарослых, паказала падобны вынік. На працягу трох месяцаў пасля прыёму антыбіётыкаў аперацыю давялося рабіць 29% паддоследных.

У 2020 годзе Амерыканская калегія хірургаў дабавіла неаперацыйны спосаб у якасці асобнай опцыі ў сваіх рэкамендацыях па тэрапіі апендыцыту.

У тым жа годзе былі апублікаваны вынікі даследавання, якое ахапіла 1068 дзяцей ад 7 да 17 гадоў, хворых на няўскладненую форму апендыцыту ў ЗША. Бацькі 370 (35%) з іх абралі антыбіётыкі для лячэння свайго дзіцяці. Адпаведна вынікам, 67,1 % дзяцей гэтай групы не спатрэбілася аперацыйнае ўмяшанне на працягу года.

Падобны вынік паказала даследаванне, у якім узялі ўдзел дзеці с падазрэннем на востры няўскладнены апендыцыт, якія трапілі ў бальніцы Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Аперацыю пасля курсу лячэння антыбіётыкамі на працягу года давялося ўсё ж зрабіць 33,8% з іх.

Як адзначаюць спецыялісты, абодва метады лячэння маюць як свае перавагі, так і рызыкі. Не на карысць лячэння антыбіётыкамі іграе інфармацыя аб тым, што пасля яго ў кожнага трэцяга здараецца рэцыдыў.

У адрозненне ад антыбіётыкаў, хірургічнае ўмяшанне амаль выключае магчымасць паўторнага ўзнікнення апендыцыту. Да таго ж пры яго правядзенні могуць быць выяўленыя перадракавыя ці ракавыя ўтварэнні на апендыксе, што ў будучым можа стаць вялікай пагрозай для здароўя.

Але хірургічнае ўмяшанне патрабуе анестэзіі, што значна павышае рызыкі. Да таго ж, яно каштуе даражэй, чым антыбіётыкі.

Індыйскія спецыі выклікаюць заклапочанасць органаў аховы здароўя ва ўсім свеце

У Беларусі зарэгістравалі тэрапеўтычную вакцыну супраць раку

Глытаць зонд больш не прыйдзецца. Таблетка-робат для гастраскапіі

Nashaniva.com