Яна распрацаваная кубінскімі медыкамі.
У Беларусі зарэгістравалі кубінскую тэрапеўтычную вакцыну супраць раку Сімавакс (CIMAvax-EGF). Яна распрацавана і праведзена Цэнтрам малекулярнай імуналогіі (CIM) Кубы і даступная для насельніцтва Кубы з 2011 года, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Мінздароўя.
CimaVax-EGF — гэта тэрапеўтычная вакцына супраць метастатычнага раку лёгкага, якая ў шэрагу выпадкаў можа павялічваць выжывальнасць пацыентаў з позняй стадыяй захворвання.
Вакцына тэсціруецца ў клінічных даследаваннях у Еўропе і ЗША, Японіі. Больш за 6 тыс. пацыентаў у свеце, у якіх быў дыягнаставаны рак лёгкага, ужо атрымалі лячэнне гэтым прэпаратам. Сімавакс зарэгістраваны на Кубе, у Калумбіі, Босніі і Герцагавіне, Перу і Парагваі, паведамляе Мінздароўя.
CIMAvax-EGF — першая і адзіная вакцына, зарэгістраваная ў Рэспубліцы Беларусь для лячэння недробнаклетачнага раку лёгкіх. Дадзены сродак паказаны для падтрымліваючай тэрапіі пацыентам з нядробнаклетачным ракам лёгкага на позніх стадыях (IIIb/IV) пасля хіміятэрапіі першай лініі і з высокай канцэнтрацыяй эпідэрмальнага фактару росту ў сыроватцы крыві.
Каментары