У цэнтры Мінска за мільён даляраў прадаюць адзін з самых модных бараў 2010-х
На продаж на пляцоўцы Realt выставілі бар «Чердак» у раёне мінскай вуліцы Зыбіцкай, які быў адной з самых модных устаноў 2010-х гадоў. За яго просяць ажно мільён даляраў.
30.08.2024 / 21:17
Бар «Чердак» адкрыўся ў канцы 2013 года. Тут зрабілі класны мінімалістычны інтэр'ер, сучаснае меню, дадалі актуальнай музыкі — і атрымалі адзін са знакавых праектаў Мінска 2010-х гадоў. Бар быў вельмі папулярным.
Пазней да асноўнага памяшкання бара дадалося яшчэ адно пад сваёй назвай «Крыша». Гэта закрытая тэраса, плюс столікі на двары.
Але ў пачатку 2023 года памяшканне «Чердака» вырашылі здаваць у арэнду. Цяпер бар працуе, але прадаецца.
«Чердак» аддаюць з аўтарскай мэбляй і элементамі дызайну, з прафесійным абсталяваннем для бара і кухні, гукавой і дыджэйскай апаратурай, праектарам.
Акрамя таго, на тэрыторыі бара ёсць склад для захоўвання прадуктаў. Агульная плошча ўсяго — 315 квадратаў (205 — сам бар, 110 — тэраса).
За ўсё гэта просяць мільён даляраў.
У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае
У Мінску прадаюць асабняк за шалёныя $4,5 мільёна
У цэнтры Гродна прадаюць кватэру з шыкоўным відам з балкона. Колькі просяць за аднапакаёўку
У Мінску прадаюць цэлы падземны горад — за пяць мільёнаў даляраў