У выніку падзення абломкаў збітага беспілотніка ў Гомелі загарэўся склад

Ніхто не пацярпеў.

05.09.2024 / 11:57

Фота: МНС

«У выніку падзення меркавана збітага беспілотнага лятальнага апарата адбылося загаранне цаглянага будынка склада ў Гомелі па 8-м завулку Ільіча. Падраздзяленні МНС ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў. Агнём пашкоджана 5 кв. метраў даху», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Сёння ноччу над Гомелем былі збітыя два беспілотнікі. Раніцай Мінабароны пацвердзіла іх знішчэнне.

У Гомельскай вобласці ўначы збілі два расійскія шахеды

Мінабароны Беларусі пацвердзіла збіццё беспілотнікаў у Гомельскай вобласці

Nashaniva.com