Мінабароны Беларусі пацвердзіла збіццё беспілотнікаў у Гомельскай вобласці
Прэс-служба ведамства апублікавала заяву начальніка Галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА палкоўніка Сяргея Фралова.
«Сёння ноччу, 5 верасня, быў зафіксаваны факт парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, як мяркуецца, беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Была прынятая пастанова на іх знішчэнне. Своечасовымі дзеяннямі дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне ўсе мэты парушальнікаў былі знішчаны. Па гэтым факце праводзіцца праверка», — гаворыцца ў заяве.
Праўда, у заяве не гаворыцца, дзе менавіта былі збітыя беспілотнікі і хто іх запусціў.
Каментары
Але з расеяй сябруй не сябруй все роўна да цябе прыляціць.