Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі
Краіна замарозіла сваё членства ў гэтай структуры.
18.09.2024 / 11:14
Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі, для яе далейшага існавання, суверэнітэту і дзяржаўнасці.
Пра гэта заявіў на Сусветным армянскім саміце 18 верасня прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, нагадаўшы, што краіна замарозіла сваё членства ў гэтай структуры, паведамляе News.am.
«Мы бачым шмат абмеркаванняў вакол пытання аб тым, ці думае Арменія вярнуцца ў АДКБ? Мы цалкам адновім нашу дзейнасць у АДКБ толькі калі на пастаўленыя намі пытанні будуць дадзеныя канкрэтныя адказы. Прайшло два гады з моманту, калі мы вылучылі нашы акцэнты, адказы так і не агучаны, ужо відавочна, што яны і не будуць агучаны. Пакуль гэтыя адказы не агучаныя, Арменія з кожнай секундай усё больш аддаляецца ад АДКБ.
У авіяцыі ёсць фраза «пункт незвароту». Калі мы яшчэ не прайшлі гэты пункт, то ёсць вялікая верагоднасць таго, што ў выпадку працягу дадзенай сітуацыі мы пяройдзем дадзены пункт незвароту. Ні ў каго не будзе легітымнай прычыны або падставы абвінаваціць нас у гэтым», — адзначыў Пашынян.
Пашынян заявіў пра замарозку Арменіяй удзелу ў АДКБ
Арменія пачынае перамовы з ЕС аб лібералізацыі візавага рэжыму
Пасольства Беларусі ў Арменіі закідалі яйкамі і памідорамі ВІДЭА