Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на прэс-канферэнцыі 31 жніўня ў Ерэване зрабіў заяву аб удзеле краіны ў органах Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Паводле слоў Нікола Пашыняна, Арменія замарозіла свой удзел ва ўсіх органах АДКБ і пакуль не збіраецца прымаць іншыя рашэнні.
«Мы замарозілі нашу дзейнасць ва ўсіх органах АДКБ і лічым гэта дастатковым на гэтым этапе. Цяпер мы не бачым неабходнасці прымаць іншае рашэнне, але гэта не значыць, што мы не прымем іншае рашэнне ў будучыні», — заявіў армянскі прэм'ер.
12 чэрвеня 2024 года Нікол Пашынян заявіў, што Арменія выйдзе з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, але тэрміны выхаду пакуль не вызначаныя. З ягоных слоў, чальцы АДКБ «планавалі вайну супраць Арменіі з Азербайджанам».
Каментары