Зянон Пазняк паехаў гаварыць пра беларускія справы ў Кіеў
Пра сваю сустрэчу з Зянонам Пазняком ва ўкраінскай сталіцы напісаў у фэйсбуку ўкраінскі пасол па асобых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім.
23.09.2024 / 18:26
Ігар Кізім называе Пазняка «адным з найвопытнейшых прадстаўнікоў беларускіх апазіцыйных сіл». Паводле ягоных слоў, на сустрэчы абмяркоўваліся
«пытанні ўдзелу цяперашняга ваенна-палітычнага рэжыму Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны, шляхі кансалідацыі беларускіх дэмакратычных сіл для дэмакратызацыі Беларусі, а таксама падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, якія сёння ў складзе Узброеных сіл Украіны разам з украінцамі вядуць барацьбу супраць расійскіх захопнікаў».
Пры гэтым украінскі дыпламат адзначыў
«усё большую падтрымку беларускіх вайсковых фармаванняў у складзе УСУ, у тым ліку палка імя К. Каліноўскага і руху «Каліноўцы» ў цэлым, з боку беларускіх дэмакратычных сіл».
Пазняк прапанаваў, як вызваліць палітвязняў
Пазняк выступіў у Вільні — расказаў пра будучыню Беларусі, а літоўскі радыкал назваў яго фашыстам