Меркаванні200200

Пазняк: Рэжым пасыпаўся

Зянон Пазняк падзяліўся ў фэйсбуку сваімі развагамі наконт надзённай сітуацыі.

«22 жніўня гэтага года напярэдадні нацыянальнага свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбылася [мая] размова з былой палітзняволенай Міяй Міткевіч. Тут было растлумачана, чаму катуюць і нішчаць беларусаў у турмах. Гэта ёсць з'ява маскоўскай акупацыйнай вайны супраць Беларусі з выкарыстаннем сатрапа Лукашэнкі. У каторы раз мы вымушаны былі паўтарыць, што жыццё беларусаў ёсць галоўнай каштоўнасцю ў гэтай вайне», — піша былы лідар апазіцыі.

Па яго словах, абменным фондам у нас з'яўляюцца не палонныя расейцы (як ва Украіне), але варожыя для народа і для нашай дзяржаўнай незалежнасці — эканамічныя санкцыі, якія піхаюць быццам бы супраць рэжыму (а на справе супраць дзяржавы і народу Беларусі) еўрапейскія левыя эліты і «дэмхалуі» ў беларускай эміграцыі.

«Прайшло два тыдні, і рэжым «пасыпаўся». Ён дае зразумець, што гатовы на такі абмен. Шкада, калі змарнуюць магчымасць. Жыцці нашых беларускіх людзей важнейшыя за ўсю вашу квазі-палітычную бездапаможную і антыпатрыятычную прадажную эканамічна-санкцыйную ахінею», — заключыў Зянон Пазняк.

Каментары200

  • Пляны Маскоўскай імперыі
    06.09.2024
    згодны на 100% санкцыі дапамагаюць толькі тым хто марыць пра жыццё пад маскоўскім ботам. Пляны Маскоўскай імперыі вядомы , ёсць магчымасць палепшыць палітычна -эканамічную сітуацыю ў Беларусі трэба выкарыстоўваць яго. Браты , дзед саша стары ён памірае ці зыходзіць , а маскавіцкі імперыялізм і іх азіяцкі дэспатызм на доўга (калі не будзе 1991/1917 Н2) , трэба гэта зразумець , гуляння ў другую
  • Падтрымліваю
    06.09.2024
    Падтрымліваю прапанову Пазьняка пра вызваленне палітвязняў у абмен на зняццё тых эканамічных санкцый, якія піхаюць Беларусь у Расею.
  • Усё правільна кажа Пазьняк
    06.09.2024
    Усё правільна кажа Пазьняк. Людзей трэба вызваляць.

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →