Літва не звязвае запуск метэаралагічных зондаў з Беларусі са шпіянажам

Дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс запэўнівае, што пакуль няма інфармацыі аб тым, што балоны-зонды, якія прылятаюць у Літву з Беларусі з кантрабандным грузам, таксама выкарыстоўваюцца ў шпіёнскіх мэтах, піша Delfi.lt.

30.09.2024 / 15:09

Ілюстрацыйнае фота Lrt.lt

«Пакуль мы не маем якой-небудзь канкрэтнай інфармацыі, каб быў нейкі разведвальны дрон ці яшчэ нешта, акрамя таго, што, як паведамлялася, гэта больш звязана з кантрабандай — у нас сапраўды няма такой інфармацыі», — сказаў Яўнішкіс журналістам. «Я б больш аднёс гэта да пытанняў кантрабанды», — дадаў ён.

Позна ўвечары ў суботу ў Віленскім аэрапорце ўпаў балон-зонд з кантрабандай цыгарэт.

У нядзелю прадстаўнік Службы аховы працы Гедрус Мішуціс паведаміў, што там было выяўлена 1250 беларускіх цыгарэт. За адзін толькі верасень было зафіксавана прыкладна 250 выпадкаў кантрабанды з Беларусі ў Літву з дапамогай метэазондаў.

Паветраны шар з беларускай кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі віленскага аэрапорта

Nashaniva.com