Свет55

Паветраны шар з беларускай кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі віленскага аэрапорта

Такія сродкі ўсё часцей выкарыстоўваюць для транспарціроўкі нелегальных грузаў.

Ілюстрацыйная выява. Фота: LRT.

У суботу, 28 верасня, каля 23:45 на тэрыторыі аэрапорта ў Вільні ўпаў невялікі паветраны шар з грузам. Унутры каробкі, абцягнутай чорнай стужкай, былі пачкі цыгарэт «Мінск», піша LRT. 

Гэта першы падобны інцыдэнт ў віленскім аэрапорце, аднак ён не паўплываў на расклад палётаў. 

Месца падзення шара. Скрыншот LRT. 

Па інфармацыі члена Сейма Літвы Дайнюса Гайжаўскаса, вось ужо год, як з Беларусі ў Літву паветранымі шарамі актыўна перадаюць кантрабанду. Адзін такі шар можа перанесці да 20 кг грузу — а гэта каля 1000 пачкаў цыгарэт.

Як сцвярджае Гайжаўскас, толькі на гэтым тыдні на тэрыторыю Літвы заляцелі каля 150 метэаралагічных шароў. 

Каментары5

  • Acab
    29.09.2024
    Любая кантрабанда - карысная людзям. Не была б карысная - не кантрабандавалі б па носам ў хеўры
  • Гярэй
    29.09.2024
    Гярэй, тут усё гярэй; толькі пыхаць мне кожны дзень даражэй...
  • Віз лав
    29.09.2024
    Я думаю, што гэта прэзерватыў вялікага памеру. І вельмі паказальна, што з Беларусі ў Літву лезуць толькі нелегальныя мігранты і кандомы.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →