У Іране падраздзяленне па барацьбе з Ізраілем узначальваў агент «Масада»

Былы прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад паведаміў, што некалькі гадоў таму ў краіне было створана падраздзяленне для супрацьдзеяння Ізраілю, якое ўзначаліў агент ізраільскай разведкі «Масад». Пра гэта паведамляе выданне Haberler.

30.09.2024 / 17:06

Махмуд Ахмадзінежад. Фота: Majid Saeedi/Getty Images

«Мы стварылі падраздзяленне для супрацьдзеяння Ізраілю, а яго кіраўнік аказаўся агентам «Масада», — прызнаўся Ахмадзінежад.

Гэтая заява была зробленая на фоне ўсё больш шырокіх дыскусій у краіне пра шпіёнскую дзейнасць пасля таго, як Ізраіль 27 верасня ўдарам па Бейруце ліквідаваў генеральнага сакратара саюзнага Ірану ліванскага руху «Хезбала» Хасана Насралу.

Паводле звестак выдання Parisien са спасылкай на ліванскую крыніцу ў органах бяспекі, ізраільскія спецслужбы атрымалі інфармацыю пра месцазнаходжанне генсека «Хезбалы» ад іранскага шпіёна.

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

CNN даведаўся, дзе Ізраіль схаваў выбухоўку пры мініраванні пэйджараў

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

ХАМАС выказаў салідарнасць з «Хезбалой» і прымае дадатковыя меры бяспекі

Nashaniva.com