Літва дэнансавала пагадненне з Беларуссю аб абароне інвестыцый

Сейм Літвы дэнансаваў тры міжнародныя пагадненні аб супрацоўніцтве з Расіяй і Беларуссю. У прыватнасці, адменена пагадненне 1999 года паміж Літвой і Беларуссю аб садзейнічанні і абароне інвестыцый, а таксама аналагічнае пагадненне з Расіяй і пагадненне з Расіяй аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання.

01.10.2024 / 16:18

Будынак літоўскага Сейма. Фота: Hein/ullstein bild via Getty Images

За кожны законапраект прагаласавалі па 90-96 членаў Сейма, адзін дэпутат быў «супраць», а некалькі ўстрымаліся.

Пагадненні стваралі прававую аснову для садзейнічання ўзаемным інвестыцыям шляхам надання гарантый, абароны ад экспрапрыяцыі, а таксама ўсталёўвалі неабмежаваны перавод інвестыцыйных сродкаў за мяжу.

На думку МЗС Літвы, дэнансацыя пагадненняў аб садзейнічанні інвестыцыям не пацягне негатыўных наступстваў для краіны, а іх скасаванне набудзе моц праз 12 месяцаў.

Раней Літва дэнансавала пагадненне з Беларуссю аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама пагадненне аб асноўных прынцыпах памежнага супрацоўніцтва.

Дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі хацеў узначаліць літовец, які лічыць пратэсты 2020 года «вялікай правакацыяй»

Wargaming уклаўся ў куплю 100 кватэр у Літве. І, імаверна, зарабляе на іх продажы і арэндзе

Літва не звязвае запуск метэаралагічных зондаў з Беларусі са шпіянажам

Літва перадала ў Міжнародны суд у Гаазе дакументы па злачынствах рэжыму Лукашэнкі

Nashaniva.com